Новыя паштоўкі пра Тадэвуша Касцюшку
Выйшлі з друку новыя паштоўкі, прысвечаныя нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы, ЗША, ганароваму грамадзяніну Францыі Тадэвушу Касцюшку (1746-1817).
На адной з іх адлюстраваны дом, які намаляваў мастак Напалеон Орда, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, партрэт яго і тэкст: “Косава, Марачоўшчына – месца нараджэння Тадэвуша Касцюшкі”.

На другой паштоўцы – партрэт Тадэвуша Касцюшкі, герб Касцюшкаў і тэкст: “Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) – нацыянальны герой Польшчы, Беларусі, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі”.

На трэцяй паштоўцы – іншы партрэт Касцюшкі і дом, дзе ён нарадзіўся ў Марачоўшчыне. З адваронага боку паштовак, дзе месца для маркі, таксама адлюстраваны маленькі партрэт нацыянальнага героя Беларусі.

Аўтарам паштовак з’яўляецца калекцыянер Ігар Федасенка.
Беларускае Радыё Рацыя