Пабачыў свет беларускі пераклад вершаў Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай
Сёлетні анлайн-фестываль “Месяц польскай літаратуры” адкрыла прэзентацыя кнігі адной з найлепшых польскіх паэтак першай паловы ХХ стагоддзя Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай.

Першае кніжнае выданне выбітнай паэткі па-беларуску – зборнік “Выбраныя вершы” – прадставіла перакладчыца кнігі Ганна Янкута:
Гэтая паэзія перадусім перадае жаночы голас. І мы добра бачым яе. Яе ўспрымаюць менавіта як паэтку кахання, хаця тут яна таксама робіць свае перавароты. Закранае і тыя тэмы, якія былі на той час у нейкім сэнсе табуяванымі. З’яўляецца джаз, танчаць факстрот. Гэта ўсё адразу прыходзіць у яе вершы. І я старалася з кожнага зборніка хаця б некалькі вершаў выбраць, таму гэты агульны характар яе эвалюцыі вельмі заўважны ў беларускім зборніку.

Зборнік твораў Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай “Выбраныя вершы” у беларускім перакладзе даступны ў продажы ў Беларусі, а таксама ў варшаўскім Беларускім Моладзевым Хабе.




Беларускае Радыё Рацыя