Падарожжы па Гісторыі Беларусі з Уладзімірам Арловым



Кожны другі чацвер – падарожжы па Гісторыі Беларусі з Уладзімірам Арловым для падлеткаў і дарослых.

Гэтым разам тэма: „Часы Гедземіна і Альгерда, Ягайлы і Вітаўта. Перамога пад Грунвальдам”.

Арганізатары запрашаюць у Беларускі хаб „Новая Зямля” (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A).

Занятак доўжыцца 1 гадзіну (18.00-19.00). Апошнія 15 хв. – праверка ведаў за ўрок у выглядзе віктарыны з розыгрышам прызоў. За данат для выкладчыка – 20 злотых за ўрок з асобы.

Калі: 23 лютага.
Пачатак а 18-ай гадзіне.