Падляшскаму інстытуту культуры – 65 год
Падляшскаму інстытуту культуры сёлета спаўняецца – 65 год. З гэтай нагоды ў Падляшскай оперы і філармоніі адбылася ўрачыстая вечарына. З галоўнай сцэны Оперы юбіляраў віталі паважаныя госці. А асобныя шматгадовыя супрацоўнікі інстытуту былі адзначаныя ганаровымі медалямі і дыпломамі ад прэзідэнта Польшчы і міністра культуры і нацыянальнай спадчыны. Гаворыць дырэктар Падляшскага інстытута культуры – Барбара Баярын-Казбярук.
– Для нас вялікая радасць быць сярод людзей, якія працавалі ў гэтай інстытуцыі. Мы стараемся падтрымліваць культуру і традыцыі нашых меншасцяў, якія ёсць у нашым рэгіёне ў нашым ваяводстве, таму што мы вельмі разнастайнае ваяводства.
У якасці падарунка гасцям юбілейнай вечарыны быў прадстаўлены вялікі канцэрт падляскага калектыву «Kurpie Zielone» і гасцей са Шлёнскіх Бяскідаў гурта «Vołosi».
Беларускае Радыё Рацыя









