Памёр гісторык і дзеяч габрэйскай супольнасці ў Беларусі Якаў Басін
У Ерусаліме ва ўзросце 82 гадоў памёр Якаў Басін — урач, гісторык, культуролаг, публіцыст і дзеяч габрэйскай абшчыны ў Беларусі.

Якаў Басін скончыў Менскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў лекарам, выдаў некалькі навуковых прац па медыцыне. У 1960-я быў адным з арганізатараў менскага джаз-клуба, аўтарам перадач па гісторыі джазу на беларускім тэлебачанні. З другой паловы 1980-х Якаў Басін займаўся праваабарончай і грамадскай дзейнасцю ў якасці актывіста габрэйскай абшчыны ў Беларусі. Ён быў сустрашынём Саюза габрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Беларусі, кіраўніком менскай абшчыны прагрэсіўнага юдаізму. Удзельнічаў у кангрэсах АБСЭ па барацьбе з ксенафобіяй і антысемітызмам.
Якаў Басін пахаваны на ерусалімскіх могілках у раёне Гіват Шаўль
Паводле Радыё Свабода