Памёр Міхась Тычына, беларускі літаратуразнаўца і крытык



Яму было 79 гадоў.

Міхась Тычына працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі, выкладаў літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага Пэн-Цэнтра, паведамляе budzma.

Міхась Тычына нарадзіўся 10 лютага 1943 года ў сям’і ссыльнага селяніна ў Якуціі. У 1947-м вярнуўся на радзіму ў Глускі раён.

Друкавацца пачаў у 1963 годзе з вершаў (берасцейская абласная газета «Заря»); як крытык і літаратуразнавец з 1969 (часопіс «Маладосць»). Спецыяліст у галіне літаратуразнаўчай экспертызы. Аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцяў, апавяданняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.