Парк „Гарні” набудзе новы статус



У кожную з пор года гэты старадаўні парк выглядае зусім па-рознаму, ствараючы атмасферу таямнічасці вакол сябе. Улетку цяністыя алеі хаваюць гасцей ад пякучага сонца, а ўвосень цешаць яркімі фарбамі. Помнік прыроды мясцовага значэння з’яўляецца пярлінай Лідскага краю. І па хуткім часе ён перасягне новы этап у сваім жыцці – вырашаецца пытанне пра ўключэнне парку „Гарні” ў спіс аб’ектаў Нацыянальнай спадчыны Рэспулікі Беларусь.

Падчас прэс-тура „Адраджэнне парку „Гарні” лесаводамі Гарадзеншчыны, ці фармаванне правільных каштоўнасцяў у моладзі”, які нядаўна праходзіў на базе Лідскага лясгаса, удалося ў чарговы раз прагуляцца па ўжо знаёмых алеях.

“Гісторыя парку „Гарні” бярэ пачатак з далёкага 1881 года. Тады па ініцыятыве царскай Дзяржаўнай лясной аховы на паўднёвай ускраіне Ліды былі пасаджаны першыя дрэвы, – выступаючы ў ролі экскурсавода, распавёў намеснік кіраўніка Лідскага лясгаса Часлаў Барко. – Цяпер плошча парку складае 6,7 гектара. Тут суіснуюць 2070 дрэў, якія адносяцца да 41 віду. 30 адсоткаў тэрыторыі займаюць экзатычныя расліны – прышэльцы з заморскіх краін. Большасць зялёных волатаў, уключаючы рэдкія віды, перасягнула векавую мяжу”. У снежні 1964 года рашэннем Лідскага райвыканкама гэты ўнікальны аб’ект быў абвешчаны батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння, які мае навуковае, гістарычнае і экалога-асветніцкае значэнне.

Калі ўважліва паглядзець вакол, паўсюль усталяваны таблічкі з назвамі віду дрэва і месцам яго распаўсюду. А яшчэ на зялёных волатах маюцца парадкавыя нумары. Аказваецца, кожны парадкавы нумар, як пашпарт для чалавека. Дзякуючы яму можна дазнацца „біяграфію” дрэва: від, назву, узрост, вышыню – усю неабходную інфармацыю. Заманліва, аднак.

Больш падрабязна чытачы пра парк “Гарні” даведаюцца са свежага нумару электроннага выдання “Наша слова. Pdf”.

“Наша слова” таксама публікую вершы Глеба Ганчарова пра забойтва Міндоўга і ноч расстраляных паэтаў. Алесь Сімакоў працягвае распавядаць пра беларуска-індзейскія сувязі. Надрукаваны і парадуюць чытачоў матэрыялы пра дажынкі ў маёнтку Ішчална Шчучынскага павета ў 30-я гады ХХ стагоддзя, пра юбілей Зоські Верас і сённяшнія культурна-асветныя падзеі на Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя