Партрэты Сталіна і выстава Дораш у Музеі фатаграфіі ў Гомелі
Музей гісторыі фатаграфіі і друку месціцца ў Гомелі на вуліцы Камунараў, адчыніўся музей ў 2017 годзе.

Цяпер у музеі адбывааецца выстава гарадзенскай фотомастачкі Наталлі Дораш „Палешукі”.

Квіток у музей разам з выставай каштуе 4 рублі.

Пры ўваходзе – выразкі з газеты „Гомельская праўда” – з нечаканасцямі ў шрыфтах і загалоўках.

Адзін з недахопаў экспазіцыі – немагчымасць падыйсці паглядзець фотаздымкі зблізу, бо паміж стэндамі і гледачамі – калекцыя старых фотакамер на ножках.



Пытанні, якія застаюцца: ці варта размяшчаць у музей партрэты Сталіна, нават калі гэта абумоўлена гістарычна? Ці не прапаганда сталінізма і камунізма гэта?

А ў цэлым – музей прыемны.
Беларускае Радыё Рацыя
Array