Паштовыя маркі, прысвечаныя беларускім народным гульням
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпусціла ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі “Беларускія народныя гульні”. На адной марцы адлюстравана гульня “Воранаўскі чыгун”, на другой – гульня ў мяч, у выбівала.
Над маркамі працавалі мастак Віктар Чайчук, дызайн – Яўгеніі Бядонік. Кожная марка выйшла з друку накладам 48 тысяч штук. Яны надрукаваныя ў Бабруйскай друкарні імя Непагодзіна.
Беларускае Радыё Рацыя

