Пасля адмены канцэрта «Ляпіса Трубяцкога» ў Сербіі, яго адмянілі і ў Чарнагорыі
У Будве, курортным горадзе на ўзбярэжжы Чарнагорыі, 14 лютага адмянілі канцэрт «Ляпіса Трубяцкога».
Гэта адбылося пасля таго, як за некалькі гадзін да выступу перад клубам сабраўся натоўп людзей, які скандаваў: «Сербы і рускія — браты навекі», — паведамляе «Зеркало» са спасылкай на мясцовае выданне. Сам клуб адмену канцэрту не каментаваў, як і прадстаўнікі «Ляпіса Трубяцкога».
Але на выступленне перад канцэртам адрэагавалі ў пасольстве Украіны ў Чарнагорыі.«Заклікаем улады Чарнагорыі тэрмінова адрэагаваць на гэты інцыдэнт і зрабіць усё для гарантавання бяспекі ўкраінцаў, якія жывуць у Чарнагорыі», — падкрэслілі ў пасольстве Украіны.
Сёння ўвечары, павінен быў адбыцца канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў яшчэ адным чарнагорскім горадзе — Каторы. Як паведамляецца ў Instagram арганізатараў канцэрта, адмена адбылася ў сувязі з „беспрэцэдэнтным палітычным ціскам”.
Раней канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» адмянілі ў Бялградзе, сталіцы Сербіі.

