Павел Аракелян: У Еўропе беларусам можна навучыцца, як павінна быць



Павел Аракелян – музыка, неаднаразова прызнаваны найлепшым саксафаністам Беларусі.

Падчас падзеяў 2020 года стаў адным з першых, хто падымаў дух пратэстаў сваёй музыкай і пабіў рэкорд у колькасці дваровых канцэртаў. Пасля вымушанага ад’езду з Беларусі Павел Аракелян працуе ў Вільні і дзеліцца ўражаннямі:

– Калі ты знаходзішся ў групе, то бачыш, як яно мусіць быць: да чаго трэба ісці і якімі шляхамі да гэтага трэба ісці. Я адчуваю мора мажлівасцяў займацца гэтым. У Беларусі заўжды было прабівацца скрозь гэты фармалізм нават у лепшыя часы. Тут пачынаеш з першых тыдняў адчуваць, што ўсе шляхі адчыненыя.

Прынамсі Павел Аракелян і ягоны гурт Outsiders выступілі цягам усёй урачыстай цырымоніі музыкі ўручэння дыпломаў ЕГУ 2023 ў віленскай ратушы. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі ЕЗ і дыпламатычных місій, якія падкрэслілі зацікаўленасць Еўропы ў падтрымцы беларусаў у выгнанні і адбудове Новай Беларусі.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя