Павел Гонца: Хочам зрабіць хор міждзяржаўным



Ідзе актыўная падрыхтоўка святочнай каляднай праграмы, таксама дадаецца поп-накірунак.

Цяпер у складзе міжнароднага мужчынскага хору „Унія” у Вільні разам працуюць беларусы, палякі, літоўцы і ўкраінцы. Акрамя таго важнае пытанне – гэта наданне хору дзяржаўнага статусу, распавёў мастацкі кіраўнік Павел Гонца:

– Зараз наш калектыў працуе над сваёй, так бы мовіць, легітымнасцю. Мы хочам зрабіць хор „Унія” не толькі такім міжнародным, але і міждзяржаўным калектывам.

Камерны хор „Унія” быў заснаваны яшчэ ў 1990 годзе ў Беларусі. У 2002 годзе адбыўся апошні канцэрт у Менску. У жніўні 2020 года была адноўленая дзейнасць выступам у Белдзяржфілармоніі, але пасля падзей прэзідэнцкіх выбараў удзельнікі калектыву вымушаныя былі з’ехаць у Літву.

Беларускае Радыё Рацыя