Павел Кандрусевіч з „Memoria” у галерэі „Істытут культуры”
У сталічнай галерэі „Інстытут культуры” адкрылася выстава Паўла Кандрусевіча „Memoria”. Мастак працуе ў жанры станкавага жывапісу і насценнага роспісу.

На выставе прадстаўлены як фігуратыўныя карціны, так і выявы скульптур і антычных артэфактаў.
Павел Кандрусевіч – сын вядомага беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча. Скончыў Беларускі ліцэй мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Сябра Саюза мастакоў Беларусі і сябра Саюза мастакоў Аўстрыі. У 2004—2013 гадах вучыўся ў Карл-Францэнс-універсітэце (г. Грац, Аўстрыя). Аўтар роспісаў шэрагу беларускіх касцёлаў.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Array