Павел Латушка: Мы прачнуліся, мы не маем права заснуць

Падчас афіцыйнай часткі фестывалю абуджаных „TUTAKA“ да гасцей і ўдзельнікаў звярнуліся Святлана Ціханоўская і Павел Латушка. Палітыкі выказалі падзяку ўсім, хто паспрыяў таму, што фестываль адбыўся:
— У гэтае вельмі змрочнае для Беларусі часы такія фестывалі вельмі-вельмі патрэбныя. Бо з аднаго боку гэта дае магчымасць нам, беларусам, што цяпер раскіданыя па розных гарадох, па розных краінах, сабрацца зноў, і пабачыць адзін аднаго, пачуць адзін аднаго, адчуць адзін аднаго.
— Трэці год я сустракаюся тут з вамі, трэці год нам баліць сэрца за нашую Бацькаўшчыну, за нашую радзіму — родную Беларусь. Тая жудасць, што творыцца на беларускай зямлі ніхто не мог уявіць, што такое можа быць. Але гэта рэальнасць, гэта не сон. Калі гэта не сон, значыцца, мы жывыя; значыцца, мы прачнуліся; значыцца, мы не маем права заснуць.
Палітыкі адзначылі, што фестывалі кшталту „TUTAKA“ кансалідуюць грамадства і спрыяюць таму, што беларусы адчуваюць сябе сапраўднай нацыяй.
Беларускае Радыё Рацыя