Павел Латушка: Ян Чыквін заўсёды будаваў культурны мост
Сышоў Ян Чыквін
– “Беларускі інтэлектуал еўрапейскай школы”, – пісаў пра яго празаік Уладзімір Калеснік.
Нарадзіўшыся на Падляшшы, ў Польшчы, выкладаючы ў Беластоцкім універсітэце, Ян Чыквін ніколі не забываў каранёў і ўсё жыццё сваё прысвяціў вывучэнню беларускай літаратуры. Ён заўсёды заставаўся беларускiм і польскім паэтам і перакладчыкам. Беларускiм і польскім грамадскім дзеячам – будаваў культурны мост паміж Беларуссю і Польшчай. Як асветнік ён адначасова стаў абаронцам роднай беларускай культуры.
Яго паэзія сімвалічная і філасафічная, душа – загадкавая, а жыццё ёміста змясцілася ў назву зборніка пра супярэчлівы лёс беларускіх літаратараў Яна Чыквіна – „Далёка і блізка”.
Сэрца паэта перастала біцца на 83-ым годзе жыцця.
Меў вялікі гонар пазнаёміцца з Янам Чыквіным, калі працаваў яшчэ маладым беларускім дыпламатам на Беласточчыне. Успаміны пра яго як чалавеку-асобе захаваю ў сваёй памяці. Спачуваю родным і блізкім Яна Чыквіна.
Павел Латушка