Перадзамову дзіцячай кнігі можна зрабіць на kickstarter



Ідэя кнігі ўзнікла лёгка і проста, у мяне нарадзіўся сын, і мы з ім кожны вечар пачалі чытаць кнігі. Паступова пачалі з’яўляцца гісторыі, якія мне падказваў мой сын Томас сваімі ўчынкамі, ці сам мне па вечарах прапаноўваў скласці гісторыю.

Я вырашыў напісаць кнігу на трох мовах, каб можна было практыкаваць з дзецьмі вывучэнне адразу трох моў. Напрыклад я, як бацька, стараюся падтрымліваць у сваіх дзецях развіццё на англійскай, беларускай, рускай, крыху ёсць у нас польскіх слоў, літоўскіх, часам нямецкіх. І па вечарах, перад сном, мы лёгка можам скончыць чытаць кніжку на беларускай і пачаць на рускай, плюс мы дадалі кніжку песенек на літоўскай…

Тры мовы ў адной кнізе, дапамогуць вывучыць шмат новых слоў.

Працэс стварэння кнігі быў вельмі займальным, пасля тэксту з’явілася выдатная мастачка Маша Шэндзель, яна вельмі класна патрапіла ў візуалізацыю кнігі, адлюстраваўшы галоўнага героя вельмі праўдзіва, міла і сапраўднага.

Спасылка на Кікстартэр: http://kck.st/3Hbus53

Умовы наступныя, можна замовіць кнігу ў любую кропку свету, але грошы з карткі здымуцца толькі 26 сакавіка, калі кампанія скончыцца і будзе дакладна бачна, што яна паспяхова сабрала 100 адсоткаў ад патрэбнай суммы, інакш грошы не здымуцца.

Сяргей Календа, пісьменнік