Помнік Івану Шамякіну з’явіцца ў Добрушы
Падчас сёлетняга святкавання Дня пісьменства і друку ў Добрушы 3-га верасня будзе ўрачыста адкрыты помнік народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну, які нарадзіўся ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Пераможцамі конкурсу эскізных праектаў па стварэнні помніка сталі выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Канстанцін Касцючэнка і Уладзімір Піпін. Цяпер у майстэрні скульптары працуюць над стварэннем помніка ў натуральную велічыню. Стварэнне помніка з бронзы вышынёй 2,5 м і на амаль аднаметровым пастаменце – дастаткова складаная і карпатлівая праца. Работы над вырабам помніка будуць завершаны да канца жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ont.by