Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве не будуць зносіць
Зэльвенскі райвыканкам адказаў прарасейскай актывістцы Бондаравай, якая патрабавала знесці помнік Ларысе Геніюш у Зэльве.

У лісце гаворыцца пра тое, што помнік быў пастаўлены самавольна. Аднак у заканадаўстве няма ніякіх нормаў, што рэгламентуюць дэмантаж самавольна ўзведзеных манументаў. Менавіта з гэтай прычыны зносіць помнік паэтэсе адмовіліся. Бондарава ў сваіх сацсетках заявіла, што будзе абскарджваць такое рашэнне.
Помнік Ларысе Геніюш быў усталяваны ў Зэльве з блаславення мітрапаліта Філарэта ў 2003 годзе. Ён належыць Беларускай праваслаўнай царкве.