„Поўня” Міхася Андрасюка на літаратурным фестывалі ў Беластоку

21-23 красавіка ў Беластоку пройдуць літаратурны фэст і традыцыйны, ужо 10-ы паліку, кніжны кірмаш. Ён пройдзе на Гарадскім стадыёне, што па вуліцы Слонечна-1. Поўная праграма – тут.
Амаль 90 выдаўцоў з усёй Польшчы прыедуць у сталіцу Падляшша. Адбудзецца звыш 20 аўтарскіх сустрэчаў. Сярод іх і сустрэча з вядомым пісьменнікам Міхасём Андасюком, лаўрэатам прэміі Гедройця і прэміі Казанецкага. Пераклад кнігі „Поўня” Міхася Андрасюка на польскую мову будзе прадстаўлены таксама Марцінам Рэмбачам. Гэтая прэзентацыя пачнецца ў суботу, 22 красавіка, а 15-й гадзіне.
Гасцямі трохдзённага фестывалю будуць аўтары папулярнай літаратуры для дарослых, моладзі і дзяцей. Сярод іх такія знакамітыя як Адам Вайрак, Марцін Мэллер, Ёанна Батор, Енджэй Пасерскі, Пётр Зыховіч, Артур Андрус ды іншыя.
Некаторыя з літаратурных спатканняў будзе весці наш рэдакцыйны калега Мікола Ваўранюк.
Пры стэндах з кніжкамі можна будзе сустрэць і іншых беларускіх аўтараў – Уладзіміра Арлова, Алеся Кудрыцкага, Ежы Плютовіча, айца Уладзіміра Місіюка.
Беларускае Радыё Рацыя