ХХІІ „Трыялог” у Крынках (абноўлена)



На выходных прайшоў у Крынках ХХІІ Трыялог. Сёлета вядучай тэмай была: міграцыі, бежанства і стаўлення да праблемы ўцекачоў. У дыскусіях прынялі ўдзел вядомыя літаратары ды палітыкі, сярод іх Адам Міхнік і Алег Мінкін. Фонд Villa Sokrates рыхтуецца ўжо да чарговага ХХІІІ Трыялогу, які адбудзецца на апошніх выходных жніўня наступнага года.

Як падкрэслівае старшыня фонда, прафесар Лявон Тарасэвіч, гэта будзе сапраўднае свята літаратуры.

Рабочая тэма: што па пісьменніку ў час такі марны, дзе ёсць пісьменнікі, якая іх роля. Вольга Такарчук ужо сказала, што прыедзе. Думаю, што Беласток не будзе такім дурны і не зробім у той самы час «Усход культуры», як часта робяць. Алексіевіч напэўна прыедзе, наколькі ведаю, бо вельмі хоча прыехаць у Крынкі, я з ёй гаварыў. Так што будзем праз год мець сапраўднае свята літаратуры.

***

Бежанства, міграцыя, „Exodus”. Гэта галоўныя тэмы сёлетняга ХХІІ „Трыялогу”. 

Традыцыйна сустрэча праходзіць у Крынках, за паўтара кіламетра ад польска-беларускай мяжы, на радзіме выдатнага пісьменніка – Сакрата Яновіча. Традыцыйна ўжо мерапрыемства адкрыла мастацкая выстава. Сёлета, гэта раннія працы Лявона Тарасэвіча, якія можна паглядзець у мясцовым антыкварыяце. Сёння праходзіць чарговы дзень мерапрыемства. Адбываюцца дыскусіі, прысвечаныя палітыцы і літаратуры. Такім чынам, працягваецца ідэя Сакрата Яновіча, адзначыў намеснік старшыі Фонда Vila Sakrates Кастусь Бандарук:

-Тэматыка падказаная апошнімі падзеямі – гэта вайна, украінскія ўцекачы, але ж сюды ўжо больш як год ідуць і мігранты з тэрыторыі Беларусі. Гэта тэма сёлетняга „Трыялогу”. Яна своечасовая. І цікава будзе паслухаць журналістаў і палітыкаў. Добра таксама было б пачуць тых людзей, якія дапамагаюць непасрэдна на мяжы. Я спадзяюся, што гэта будзе.

Кастусь Бандарук
Алег Мінкін

Беларускі „Трыялог” – гэта своеасаблівы форум пра Беларусь, беларускасць і беларускую культуру. У сёлетняй эдыцыі прымаюць удзел госці з Беларусі, Польшчы і Літвы, сярод іх пісьменнікі, літаратары, журналісты, палітыкі і мастакі.

Сёлетні „Трыялог” завершыць канцэрт вядомага музыкі Часлава Мозіля.

* * *

Традыцыйна мерапрыемства адкрыла мастацкая выстава ў культавым мясцовым антыкварыяце. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Лявон Тарасэвіч, які на думку Адама Міхніка, вялікі мастак двух народаў. 

– Выдатна, што ён з’яўляецца апекуном гэтай сустрэчы. Яна была вялікай, каб усе жадаючыя сустрэцца знайшлі тут сваё месца, каб узбагаціць сваю ўласную культуру, саміх сябе.

У межах “Трыялогу” у Крынках дыскусіі праходзяць у трох панэлях: літаратура, медыя і культура. Увечары яшчэ запланаваная музычная частка з удзелам Часлава Мозіля.

Беларускае Радыё Рацыя