“Прадвесне” ў Гародні



У гарадзенскай галерэі “У Тызенгаўза” адбыўся вернісаж выставы таварыства польскіх мастакоў, што дзейнічае пры Саюзе палякаў у Беларусі. “Прадвесне” – так гучыць назва выставы, якая аб’яднала больш за трыццаць мастацкіх твораў. Сярод прадстаўленых абразоў – працы як вядомых гарадзенскіх мастакоў, лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, так і маладых аўтараў, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях. Як зазначае старшыня таварыства польскіх пластыкаў Яніна Пільнік, невыпадкова абрана і назва выставы:

– Незвычайнае прадчуццё зменаў, нейкай яснасці, святла, цяпла. Проста добрых зменаў у жыцці. Удзел узялі каля 30 мастакоў і скульптараў. Тэмы самыя разнастайныя. І, вядома, як жа без пейзажаў пры такой тэме. Менавіта яны навяваюць нам эмоцыі.

“Выстава “Прадвесне” будзе адкрыта  ў гарадзенскай галерэі “У Тызенгаўза” да 24 лютага. Гэта першая з шэрагу вялікіх выставаў, правядзенне якіх запланавана ў бягучым годзе таварыствам польскіх мастакоў, што дзейнічае пры Саюзе палякаў у Беларусі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня