Праект ByMetal, якому сёлета спаўняецца 15 год, адраджае сваю дзейнасць



“Мы плануем не толькі распавядаць пра падзеі ў беларускай цяжкай музыцы, але і ладзіць уласныя імпрэзы. Запрашаем усіх да супрацы!” – кажуць кіраўнікі праекту.

Дарэчы, аўтары ўжо зладзілі сустрэчу-прэзентацыю, падчас якой падагульнілі ўсю папярэднюю працу і абмеркавалі з аўдыторыяй перспектывы развіцця.

Пра тое, як прайшла падзея, распавядаюць кіраўнікі “ByMetal”:

Мы ў эміграцыі, тут сабралося нямала людзей. Адметна было яшчэ тым, што мы 15 гадоў неяк умясцілі ў адну прэзентацыю, і цікава было для саміх сябе паглядзець на запіс, усё гэта падагульніць. Канешне, з поглядам у будучыню.   

Бачная зацікаўленасць людзей. Яшчэ аналітыку не глядзеў, але як я сачыў нават у трансляцыі з інстаграму з нашай аўдыторыі, там каля 3 000, каля пяці соцень людзей прыйшло без асаблівай нейкай рэкламы. Гэта  паказвае на тое, што тэма людзям цікавая, тэма актуальная і шмат хто гэтага чакае.

На прэзентацыю праекту афлайн завіталі выступоўцы, журналісты і аматары якаснай цяжкай музыкі. Падзея прайшла ў Беларускім Моладзевым Хабе.

Сачыць за далейшай дзейнасцю “ByMetal” можна тут: https://linktr.ee/bymetal

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя