Прафесар з Нарвэгіі сабраў калекцыю песень пра Лукашэнку
Славіст Андрэй Рагачэўскі выкладае ў Арктычным ўніверсітэце ў Тромсё.

Навуковец прэзентуе свой збор падчас канферэнцыі «Погляды на сучасную Беларусь».
– Цяпер гэтых песень 83. Праца не стаіць на месце. Не ўсе яны пратэстныя. Калекцыя ўключае ў сябе і кампліментарныя песні. Гэтыя песні, дарэчы, напісаныя расейскімі кампазітарамі. Яны выконваюцца „Сябрамі”, напрыклад. Я мушу сказаць, што большасць гэтых песняў або адмоўныя, крытычныя, або, што называецца, амбівалентныя, як, напрыклад, „Саня застанецца з намі” Рокера-Джокера.
Канферэнцыя «Погляды на сучасную Беларусь» пройдзе 7-8 верасня ў Тромсё з удзелам нарвежскіх, фінскіх, шведскіх, нямецкіх і брытанскіх адмыслоўцаў.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя