Прафесару Івану Данілаву загадалі забраць усе яго кнігі з кнігарняў
“Мне паведамілі, каб забраў свае кнігі з усіх кнігарняў”, – кажа прафесар Іван Данілаў.

За апошнія гады ў свет выйшлі 14 яго кніг, сярод якіх “Запіскі заходняга беларуса”, “Перажытыя рэжымы: нататкі ўдзельніка і сведкі”, “Пастка: разнастайнасць бальшавіцкага тэрору”.
“Ніякай экспертызы, наколькі я ведаю, не было. Чаму так сталася, я магу толькі здагадвацца. Відаць, маё бачанне Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікам якой я з’яўляюся, адрозніваецца ад афіцыйнага”, – расказаў прафесар у размове з літаратуразнаўцам Міхасём Скоблам.
Іван Данілаў атрымаў афіцыйнае паведамленне, што “Белкніга” разрывае з ім дамову і ён павінен забраць усе свае кнігі з усіх кніжных крамаў.
Навукоўцу сёлета споўніцца 99 гадоў.
budzma.org