„Бардаўская восень -2022” (праграма і трансляцыя)
Завяршыў першы дзень фестывалю WZ Trio.



Пераможца Анатоль Лазар за вокладку да кнігі „Нерасстраляныя”.


І яшчэ будзе агучаная кніга-лаўрэат ад Беларускага ПЭН.
Анатоль Лазар – лаўрэат прэміі Анемпадыстава ад „БЕЛСАТ” за вокладку да перавыдання кнігі Івана Мележа „Людзі на балоце”.


Ідзе дыскусія аб постаці Міхала Анемпадыстава, які быў шматгадовым чальцом журы конкурсу „Бардаўскай восені”, аўтарам плакатаў фестывалю.
Удзельнікі: Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Лукашук (дырэктар белліцэя ў Гайнаўцы, раней галоўны арганізатар фестывалю), і кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін. На сувязі анлайн – старшыня беларускага ПЭН Таццяна Нядбай. Вядзе дыскусію Мікола Ваўранюк.


***
У Бельскім Доме Культуры адбылося адкрыццё фестывалю „Бардаўская восень – 2022”.
Першы фестывальны канцэрт пачаўся з выступу незалежнай тэатральнай групы „Купалаўцы” з прэм’ерай праекта „Я гавару” на вершы сучасных беларускіх паэтаў.













28.10
II Агульнаадукацыйны ліцэй з ДНБМ у Гайнаўцы (канцэрт для вучняў)
КАЦЯРЫНА ВАДАНОСАВА
Бельскі Дом Культуры, 18.00
WZ TRIO
КУПАЛАЎЦЫ – „Я гавару”, рэж. Міхась Зуй
дыскусія пра постаць Міхала Анемпадыстава
29.10
Беластоцкі Тэатр Лялек, 19.30
КУПАЛАЎЦЫ – „37-22”, рэж. Андрэй Саўчанка, ПРЭМ’ЕРА!
СЯРГЕЙ БУДКІН – прэзентацыя кнігі „Нерасстраляная”, ПРЭМ’ЕРА!
дыскусія на тэму „Ночы Паэтаў” і сучаснай беларускай турэмнай паэзіі
30.10
Гмінны Цэнтр Культуры ў Гарадку, 15.00
ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
ЯН КАРПОВІЧ
РАМАН АРЛОЎ
УЛАДЗІМIР АРЛОЎ – аўтарская сустрэча
Zmiana Klimatu ў Беластоку, 18.00
PALINA
ЯЎГЕН БАРЫШНІКАЎ