Пракуратура знайшла «экстрэмісцкія» кнігі на сайце берасцейскай кнігарні
Паведамляецца, што пракуратура Берасця выявіла факты прапановы грамадзянам да набыцця на электроннай пляцоўцы bonLibro.bу кніжных выданняў, уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Па фактах распаўсюджвання названай інфармацыйнай прадукцыі пракуратура ініцыявала пачатак адміністрацыйнага працэсу па ч.2 арт.19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.