Прэзентацыя кніг па гісторыі беларускай філасофіі ў Менску



30 сакавіка Інстытут філасофіі НАН Беларусі і факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ ладзяць прэзентацыю новых выданняў, прысвечаных гісторыі філасофскай думкі Беларусі, — манаграфіі «Трошкі бліжэй да Сонца, трошкі далей ад Месяца: беларуская народная філасофія» і другога тома «Анталогіі філасофскай думкі Беларусі».

Дата: 30 сакавіка

Час: 18.00

Месца: факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ (аўд. 528), вул. Кальварыйская, 9, Менск

Запрашаюць даследчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца інтэлектуальнай культурай Беларусі.

Для тых, хто не зможа прыйсці, будзе весціся трансляцыя ў Zoom па спасылцы.

Рэгістрацыя на ўдзел па спасылцы.