Прэзентацыя раманаў Андрэя Дудко і Паўла Анціпава ў Вільні



28 верасня, у сераду, беларускія пісьменнікі Андрэй Дудко і Павел Анціпаў прэзентуюць свае новыя кнігі у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча.

Дата: 28 верасня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus, 20, Вільня

Андрэй Дудко
 прадставіць свой раман «Последователь» — вялікі раман пра беларускую правінцыю, які абапіраецца на ўзоры прыгодніцкай літаратуры.

Павел Анціпаў прэзентуе раман «Верхом на звезде» — аўтафікшн пра маладосць, Мінск, падземныя рэкі, Камароўку-Старажоўку, п’янства, творчасць, пра бельгійскага гітарыста і яго беларускую жонку.

У прэзентацыі возьме ўдзел культуролаг Максім Жбанкоў.

Уваход вольны!

29 верасня Андрэй Дудко і Павел Анціпаў прэзентуюць свае раманы ў Беластоку.

Дата: 29 верасня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: паб «Beer4U», ul. Legionowa 14/16, lok. 2, Беласток