Радаслаў Пуська: Будзем разам у Дзень народзінаў Элізы Ажэшкі!
6-га чэрвеня ва ўгодкі 181-й гадавіну нараджэння Элізы Ажэшкі – беларускай польскамоўнай пісьменніцы – беларусы запрашаюцца на ўрачыстае ўскладанне кветак каля помніка Ажэшкі пры вуліцы Książęca ў Варшаве.

Кажа арганізатар мерапрыемства, гарадскі актывіст Радаслаў Пуська:
– Я бы хацеў запрасіць усіх, хто жыве ў Варшаве, да помніка Ажэшкі, каб разам адсвяткаваць гадавіну. Эліза Ажэшка, я так думаю, таксама як Тадэвуш Касцюшка, як Эмілія Плятэр – нашая супольная, і беларуская, і польская, спадчына. Яна жыла ў Гародні. І гэты горад можа злучаць нас усіх, і грамадзянаў Польшчы, і грамадзянаў Беларусі, свабодных беларусаў перадусім. Будзем разам у дзень нараджэння Элізы Ажэшкі.
Арганізатары заклікаюць ускласці каля помніка Элізе Ажэшкі кветкі з тым разлікам, каб рэшту грошай ахвяраць незалежным беларускім арганізацыям, якія займаюцца падтрымкай палітычных вязняў у Беларусі. Пачатак сустрэчы ў Варшаве ля помніка Элізе Ажэшка а 17:30.




Беларускае Радыё Рацыя
Фота Радаслава Пусько і з адкрытых крыніц.