Раман Арлоў: Будзем спадзявацца, што гэта толькі пачатак гісторыі



Беларускі музычны тэатр “Чарадзей” пад кіраўніцтвам Рамана Арлова прэзентаваў вынік сваёй працы – мюзікл „Каляды ў Варшаве”. Паказы адбываліся два дні.

Асаблівасць пастаноўкі ў тым, што да яе маглі далучыцца ўсе ахвочыя: з 15-га кастрычніка ў клубе Scena Chmielna ладзіліся заняткі па вакале, гітары і харэаграфіі. Удзельнікі рэпетыцый і выйшлі на пляцоўку 9 і 10 снежня, каб паказаць рамантычны зімова-святочны спектакль. Паказ мюзікла адбыўся ў клубе Scena Chmielna.

Пра гісторыю беларускага тэатра, створанага ў Варшаве, сённяшні Госць Рацыі Раман Арлоў распавёў нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай.

РР: Якія думкі з’явіліся пасля паказу першай пастаноўкі?

Раман Арлоў: Гэта такія эмоцыі, калі ты да чаго рыхтуешся, вядзеш, вядзеш. Усё адно ніколі не праходзіць так, як ты думаў. Прайшло вельмі крута, мне спадабалася, але крыху не так, як я сабе ўяўляў. Ёсць такая спустошанасць, таму такі нізкі ўзровень энергіі. Паеду, падзараджуся.

РР: Калі мы кажам пра тое, што чаканні былі адны, а вынік атрымаўся крыху іншым, што тут канкрэтна маецца на ўвазе?

Раман Арлоў: Па-першае, канешне я на маю на ўвазе, што мы назіраем трохі феномен, напэўна, мне хацелася б, каб беларусы хутчэй неяк аб’ядноўваліся тут, у эміграцыі. Мне падаецца, што магло быць крыху больш людзей, хоць іх і прыйшла пэўная колькасць. Крыху большай, як мне ўжо здаецца, магла быць трупа, маглі быць яшчэ нейкія тэлефанаванні, звароты. Ну, гэта такі перфекцыянізм у ва мне гаворыць. Гэта прыблізна так яно павінна было атрымацца, так і атрымалася.

РР: Я ведаю, што частка людзей, якая хадзіла на рэпетыцыю, да выступу, так умоўна “не дажылі”, у сэнсе таго, што яны не выйшлі на пляцоўку. Ведаю, што адзін чалавек захварэў, што з іншымі сталася?

Раман Арлоў: Прыблізна тое ж самае. Заўсёды ў кожнага свае матывацыі. Я дапускаю нават тое, што камусьці нават не дасталося галоўнай ролі. Гэта таксама ўжо праходзілі ў Беларусі, у людзей ёсць амбіцыі, калі нехта ў галоўнай ролі, а хтосьці проста хор. Гэта магло таксама прывесці да таго, што людзі ўдзельнічалі ў працэсе, а потым за пяць дзён да паказу, па народнаму кажучы, “саскоквалі”, таму давялося вырашаць многае на хаду. Але калі б я не быў Раманам Арловым, які сам піша, і я заўважыў такую прапанову ў Варшаве, то я схадзіў бы глянуў. Таму што гэта, прынамсі, не рок-гурт, гэта нешта іншае, і гэта не дзіцячая пастаноўка ў чыстым выглядзе. Гэта нейкі мікс. Там ёсць музычныя нумары, таму запрашаю вас заўтра і будзем спадзявацца, што гэта толькі пачатак гісторыі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя