Раман Арлоў у Кракаве
У нядзелю, 12 сакавіка, у Кракаў едзе з акустычным канцэртам Раман Арлоў, сузаснавальнік „J-Морс”, аўтар праекта „У нескладовае”, стваральнік мюзіклаў ды спектакляў для дзетак і дарослых.

Дата: 12 сакавіка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: бар „CHICAGO”, Sławkowska 11, Кракаў
У цёплым акустычным гучанні прагучаць самыя вядомыя хіты спадара Рамана — „Адлегласць”, „Сонца смяецца», „Зорка Венера”, „Станцыя”, „Маё Сонца”, „Будзьма Беларусамі”, „Так Цік Так”, „Яна» і многія многія іншыя, а яшчэ будуць і абсалютна новыя песні.
Уваход — данат 30 злотых на ўваходзе.