„Relikt” на „Беларускім спасе”: У нас такі перыяд, калі трэба на новай зямлі станавіцца на ногі
Нацыяльныя рамёствы, тэматычныя лекцыі, спевы, танцы пад дуду, праца кірмашу і фудкорту… Гасцям фэсту “Беларускі Спас”, які прайшоў учора ў Варшаве, дакладна сумаваць не было калі. І ўсё ж такі асабліва чаканай часткай імпрэзы стаў выступ фолк-рок-гурта “Relikt”. З вакалістам гурта Уладзімірам Казловым мы і паразмаўлялі пасля імпрэзы.
– Трошкі хваляваліся, таму што зараз у нас такі перыяд, калі нам трэба на новай зямлі станавіцца на ногі і нэта складана, шчыра кажучы. Мы адносна вядомыя ў Беларусі, а тут быццам першыя разы выступаем. Таму складана, класна, класны гук.
Госці фэсту “Беларускі Спас” пакідалі імпрэзу задаволенымі і ўжо ў чаканні наступнай сустрэчы
Беларускае Радыё Рацыя









