“Relikt” зладзіць вялікі электрычны канцэрт у Кракаве



Гурт “Relikt” зладзіць 5-га жніўня вялікі электрычны канцэрт у Кракаве. Беларускі бэнд падтрымае ўкраінскі мультыінструменталіст Swat.

Пра міжнародную супрацу, а таксама падрыхтоўку да імпрэзы распавялі гітарыст і барабаншчык бэнду “Relikt” Вікталь Макшун і Алесь Дземідзенка:

– Мы ўжо пачалі рыхтавацца. Сабралі пул песень з розных альбомаў і таксама з самага апошняга альбома, які мае назву “Былі, ёсць, будзем”. Гэта альбом нашых кавер-версій на класічныя рок-хіты Беларусі.

-Таксама ў канцэрце прыме ўдзел украінскі музыка Уладзімір Сват. Ён будзе адкрываць гэты вечар. Вельмі цікавы выканаўца з вельмі кранальнымі песнямі. Таму раім далучыцца.

Імпрэза адбудзецца ў кракаўскім “Garage Pub”. Пачатак у 19:30.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя