Рок-гурт “:B:N:” выпусціў новую песню “Навальніца”



Беларускі рок-гурт “:B:N:” выпусціў новую песню “Навальніца”. Раней кампазіцыю можна было пачуць на канцэртах лідара калектыву Алеся Лютыча. Цяпер жа трэк з’явіўся і ў студыйная версіі.

Працягвае Алесь Лютыч:

“Навальніца” – гэта пра жыццё, пра любоў, пра каханне і пра тое, якім бы цяжкім ні быў гэты час, трэба жыць з надзеяй, што свет у канцы тунэлю ўсё ж такі будзе. Думаю, што кожны знойдзе ў гэтай песні і свой сэнс. Яна рабілася яшчэ год таму, чакала свайго часу. Таксама робяцца новыя песні, але не так хутка, як хацелася б. Таму я думаю, што яшчэ ў гэтым годзе мы вас нечым такім пабалуем.

У пятніцу, 20-га студзеня, Алесь Лютыч зладзіць акустычны канцэрт у Лодзі.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя