Рок-клуб TNT у Менску адкрываецца з новымі ўладальнікамі



Пасля паўгадавой паўзы TNT Rock Club зноў адкрываецца ў Менску 3 лютага. Пра гэта каманда ўстановы паведаміла ў Instagram.

TNT Rock Club часова закрыўся ўлетку 2022 года. За гэты час ва ўстанове памяняліся ўладальнікі і каманда.

Клуб працаваў у Менску з 2012 года, ім валодаў бізнесмен Валерый Шумскі, вядомы па кампаніі „Юкола”.

Таксама Шумскі быў заўзятым калекцыянерам: збіраў рэтрааўтамабілі, вінілавыя пласцінкі, гітары і аўтографы зорак. Частка яго калекцыі была выстаўлена ў TNT Rock Club.

У 2020 годзе 60-гадовы Валерый Шумскі памёр ад каронавіруса. Пасля яго смерці ўдава і дарослыя дзеці ад папярэдніх шлюбаў сталі дзяліць спадчыну ў судах.

officelife.media