Роўна сто гадоў таму паўстала Таварыства беларускай школы



Дата з гісторыі. 100 гадоў таму, 11 красавіка 1923 года, у Вільні пачаўся першы з’езд педагогаў беларускіх сярэдніх школ Заходняй Беларусі. З’езд быў скліканы Таварыствам беларускай школы і доўжыўся чатыры дні.

ТБШ было заснавана з ініцыятывы Браніслава Тарашкевіча. Дзякуючы яго высілкам на Віленшчыне ўвесну 1921 года было адкрыта пад дзве сотні беларускіх школ.  

Акрамя Тарашкевіча ў працы гэтай арганізацыі ў розны час бралі ўдзел такія вядомыя беларускія дзеячы, як Аркадзь Смоліч, Францішак Аляхновіч, Адам Станкевіч, Макар Касцевіч, Рыгор Шырма ды іншыя.

Асноўны від дзейнасці — спрыянне разбудове беларускага школьніцтва і развіццё беларускай культуры. Разам з тым актывісты ТБШ займаліся  і палітыкай, што выклікала раздражненне ў польскіх уладаў. У выніку ТБШ рэгулярна трапляла пад прэсінг, а ў 1936 годзе было наогул ліквідавана.  

t.me/budzmaby