Рыхтуецца канферэнцыя, прысвечаная гісторыі Лідчыны
Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і Лідскі гісторыка-мастацкі музей распачалі падрыхтоўку да навукова-практычнай канферэнцыі “Ліда і Лідскі край ў гісторыі Беларусі”. Яна адбудзецца напачатку верасня і будзе прымеркавана да 700-годдзя Ліды.
Запланаваныя тэмы для канферэнцыі:
-Лідчына ў святле археалагічных крыніц;
-Ліда і Лідскі павет у складзе Вялікага Княства Літоўскага
Рэчы Паспалітай;
-Лідчына ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст.;
-Лідчына ў міжваенны перыяд 1921-1939 гг.;
-Ліда і Лідскі раён у перыяд Другой сусветнай вайны і
пасляваеннага аднаўлення;
-Ліда ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.;
-Гістарыяграфія і крыніцазнаўства гісторыі Лідчыны;
-Матэрыяльная і духоўная культура рэгіёна;
-Выдатныя ўраджэнцы Лідчыны.
Канферэнцыя адбудзецца ў Лідзе. Усе матэрыялы канферэнцыі выйдуць з друку асобнай кнігай.
Беларускае Радыё Рацыя
