Сертыфікат ад “Лідскага піва”
Усім, хто прымаў удзел у Агульнай беларускай дыктоўцы, і напісаў гэту дыктоўку на 8,9,10 балаў, кампанія “Лідскае піва” выслала вось такія сертыфікаты і запрасіла бясплатна ў музей Лідскага бровара.

Акрамя гэтага, за кожнага, хто на выдатна напісаў беларускую дыктоўку, кампанія “Лідскае піва” пералічылі па 5 рублёў на набыццё новага экспаната для Лідскага замку. Выдатная акцыя, якую прыемна падтрымаць!
Беларускае Радыё Рацыя