Школа маладога літаратара пры СПБ пачынае новы сезон



Школа маладога літаратара пры незалежным Саюзе беларускіх пісьменнікаў пачынае новы сезон.

Пра сёлетнія змены ў нефармальнай літаратурнай адукацыі распавядае старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:

– Сёлета мы будзем вучыць не толькі празаікаў, але і паэтаў-перакладчыкаў. Дадаецца цэлая група. Тое, пра што нас даўно прасілі зрабіць. Але засталіся пакрыўджанымі крытыкі. Заўважаю інфармацыю, якая з’яўляецца зараз. Можа быць на будучыню варта было б падумаць пра тое, што варта было б збірацца разам маладым крытыкам. Прынамсі, калі не вучыцца гэтай справе, то проста вучыцца абмяркоўваць творы сучаснай літаратуры беларускай. І я думаю, што гэта было б важна зрабіць.

Практычна ўсе навучэнцы Школы маладога літаратара пры заканчэнні нефармальных курсаў атрымліваюць унікальную магчымасць выдаць сваю першую кніжку коштам незалежнага Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Array