Шматмоўны вечар «(Не)расстраляная Беларусь» у Бразіліі
27 кастрычніка, у чацвер, беларуская дыяспара Бразіліі ладзіць у бразільскім горадзе Сальвадор імпрэзу ў межах акцыі «Ноч (не)расстраляных паэтаў».

Дата: 27 кастрычніка
Час: 14.00 (час мясцовы)
Месца: Інстытут літаратуры UFBA (аўд. 206), Rua Barão de Jeremoabo, 147, Salvador, Бразілія
Будуць чытанні вершаў расстраляных у 1937 годзе паэтаў, а таксама людзей, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні за супрацьстаянне дыктатуры ў Беларусі.
Вершы будуць на беларускай, партугальскай, англійскай, іспанскай, нямецкай, італьянскай і французскай мовах.
Уваход вольны!