Шведскія пісьменнікі наведалі Беларусь
Дэлегацыя шведскіх пісьменнікаў наведала Беларусь і сустрэлася з чытачамі ў сталічным Музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Распавядае чалец Рады шведскай творчай суполкі Ёрген Гасілеўскі:
– Безумоўна, цікава і ёсць вельмі доўгая традыцыя перакладаў з усходне-еўрапейскіх моў. Гэта ў асноўным польская мова, але таксама руская і вельмі шмат з беларускай, я лічу, перакладзена за апошні час. Ёсць цэлы спіс перакладчыкаў, і традыцыя, скажам так, інтарэсу да ўсходне-еўрапейскай літаратуры, безумоўна, ёсць.
Шчыльная супраца беларускіх літаратараў з іх шведскімі калегамі наладзілася апошнім дзесяцігоддзем. Штогод выходзяць пераклады шведскіх пісьменнікаў на беларускую мову і наадварот.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Array
