Слонімская “Атланта” перамагла ў Празе
Узорны ансамбль сучаснага танца “Атланта”, які дзейнічае пры Слонімскім цэнтры культуры, заняў першае месца ў міжнародным танцавальным конкурсе “And Art Competition”.

Юныя слонімскія танцоры пад кіраўніцтвам Алены Бельскай паказалі ўсё сваё самае лепшае майстэрства. Дарэчы, ансамбль “Атланта” неаднаразовы ўдзельнік адкрытага кубка Беларусі па сучасных танцах, фестывальнага руху краін Балтыі і СНД.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара



