Спектакль “Паслядзяцінства” атрымаў працяг



Спектакль “Паслядзяцінства”, прысвечаны страце Радзімы, атрымаў працяг. Так, калі ў першай частцы гісторыі распавядалі падлеткі (удзельнікі курсу „Вольны мастак” ад “Свабоднага тэатру”), то ў другой – ролі выканалі іх бацькі. Абедзве часткі заснаваныя на рэальных падзеях.

Другі рэжысёр спектакля Святлана Сугака распавяла, як ладзяцца варшаўскія паказы:

-Са слязамі, вельмі эмацыйна. Вельмі задаволена працай. Шмат гледачоў заўсёды. Усе жадаючыя не могуць змясціцца. То бок, усё ідзе добра. Ёсць што нам сказаць, ёсць каму паслухаць, ёсць каму суперажываць.

РР: З кім было складаней працаваць? З падлеткамі ці з бацькамі?

-З бацькамі, адназначна, было складаней у тым плане, што яны больш закрытыя. І ў нас з імі было менш часу.

Бліжэйшы паказ спектакля адбудзецца ў сераду, 22-га лютага. Таксама імпрэзы адбудуцца на завяршэнне сакавіка.

Рэжысёры пастаноўкі “Последество. Послебегство” – Павел Гарадніцкі, Юлія Шаўчук і Святлана Сугака.

Беларускае Радыё Рацыя