Спявачка Юстына Карпіловіч зладзіць у Варшаве дэбютны канцэрт



Беларуская 14-гадовая спявачка Юстына Карпіловіч зладзіць сёння, у пятніцу, 16-га чэрвеня, свой першы дэбютны канцэрт. Нядаўна артыстка прэзентавала альбом „Як тут апынуўся?”. Да стварэння рэлізу далучылася і сям’я вакалісткі.

Распавядае Юстына Карпіловіч:

Малодшы брат увогуле дапамагаў мне збудаваць парадак, як гэта павінна ісці. Мы з ім сядзелі там у гэтай праграме, тыцкалі, як гэта ўсё павінна быць. У мяне вельмі разумны малодшы брат, геній расце, я лічу. Мая маці дапамагала мне баянным акампанементам. У некаторых песнях „Гэй, чалавек!”, „Стагоддзямі”, і яшчэ ў некалькіх можна пачуць яе цудоўны акампанемент. Бацька падтрымліваў. У канцэрце яны будуць удзельнічаць. Брат праспявае са мной „Стагоддзямі”. Не буду спойлерыць, будуць яшчэ цікавыя нумары.

Канцэрт адбудзецца ў Беларускім Доме ў Варшаве. Пачатак а 18:30. Уваход вольны.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя