Спявачку Аляксандру Захарык вызвалілі ў судзе пасля трох месяцаў у СІЗА
Палітзняволеную спявачку Аляксандру Захарык судзілі паводле арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Аляксандру затрымалі пасля вобшуку ў кватэры 30 студзеня 2023 года і змясцілі ў СІЗА. Пад вартай спявачку ўтрымлівалі амаль тры месяцы.
27 красавіка ў судзе Кастрычніцага раёна Менска разглядалі справу супраць яе. Суддзя Іна Сівец прызначыла спявачцы пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі (тэрмін і від пакарання праваабаронцам пакуль невядомыя). Аляксандру вызвалілі ў зале суда.
Аляксандра Захарык — джазавая спявачка, удзельніца шоу «Голас». Яна двойчы ўдзельнічала ў фінале нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне». 34-гадовая артыстка выступала з гуртом Apple Tea і працавала над уласным праектам ZAKHARIK.
Вясна