Сродкі на Гальшанскі замак, палац Агінскіх і царкву ў Мураванцы
На рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы замкаў і палацаў Беларусі на мінулым тыдні выдзелена тры мільёны беларускіх рублёў. Большая частка сродкаў размеркавана паміж трыма аб’ектамі Гарадзеншчыны – Гальшанскім замкам, былым палацам Агінскіх на Смаргоншчыне і царквой-крэпасцю ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна.


Дзякуючы рэстаўрацыі, Гальшанскі замак становіцца ўсё больш папулярны сярод турыстаў. За год тут пабывалі больш за 17 тысяч турыстаў.
Палац Агінскага ў Залессі Смаргонскага раёна пачаў аднаўляцца 5 гадоў таму. Пабудавана Кітайская альтанка, з’явіліся гарбатыя мосцікі і садовыя канапы. Сродкі цяпер накіруюцца на аднаўленне стайні, а гэта 130 тысяч беларускіх рублёў.


На царкве ў Мураванцы запланаваны рамонт даху і фасадаў. Дзеля гэтага выдаткавана 550 тысяч рублёў.
У бліжэйшыя гады плануецца выдаткаваць сродкі на Крэўскі замак і сядзібу Пуслоўскіх у мікрараёне Альбярцін у Слоніме.
Беларускае Радыё Рацыя