Стартавалі пілігрымкі ў Будслаў
Першая пасля двухгадовага перапынку пешая пілігрымка выйшла ў Будслаў.

23 чэрвеня з Баранавічаў у шлях працягласцю амаль 300 кіламетраў адправіліся некалькі дзясяткаў чалавек, некаторыя – з маленькімі дзецьмі. Па дарозе да іх будуць далучацца іншыя пілігрымы. Увесь шлях зойме дзевяць дзён.
Фэст у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбудзецца 1-2 ліпеня.
Сёння пілігрымы адправіліся са Смаргоні, 27 чэрвеня пешыя паломніцтвы выйдуць з Менска і Полацка, 28 чэрвеня – з Маладзечна, таксама адбудуцца пілігрымкі з іншых куткоў Беларусі.