Стартаваў другі сезон літаратурнага падкаста, які агучваюць Купалаўцы
Як такое магчыма ў сучасным свеце? Што такое ўлада? На што яшчэ гатовы чалавек? Падобныя пытанні, як і самі падзеі апошніх гадоў у Беларусі намагаюцца пераасэнсаваць аўтары праекту „Малус” пры дапамозе мастацкіх апавяданняў.

Праект „Малус” з’явіўся летась і ўяўляе сабой падкаст, дзе кожны эпізод — гэта асобнае апавяданне, асобная нетрывіяльная і цікавая гісторыя. Аўтарам сцэнароў стаў беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька, а сярод Купалаўцаў, якія агучылі эпізоды — Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Міхась Зуй і Сяргей Чуб.
Першы выпуск новага сезону “Зорка, якая не ззяе”, ужо можна праслухаць на ўсіх асноўных пляцоўках: YouTube, Google Podcasts, Apple Podcasts, Яндэкс, Spotify, Аnchor, Сastbox, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.