Сустрэча з пісьменнікам Сяргеем Тарасавым у Менску



16 красавіка «Кавярня над Нямігай» ладзіць наступную сустрэчу з цыклу «Быў. Ёсць Буду.» Госць — знаны даследчык беларускай даўніны, гісторык, археолаг, пісьменнік Сяргей Тарасаў.

Дата: 16 красавіка

Час: 17.00

Месца: «Кавярня над Нямігай», ГЦ «Метраполь» (3 паверх), вул. Няміга, 5, Менск

Новая кніга Сяргея Тарасава «Ефрасіння. Офрасіння. Афрасіння. Яе час. Яе крыж» стала сенсацыяй для многіх чытачоў.

На сустрэчы вы даведаецеся пра сапраўднае імя першай беларускай жанчыны-асветніцы, таямніцы яе славутага крыжа і загадкавыя старонкі яе жыцця, а таксама пра ўплыў слыннай палачанкі на сучаснасць і будучыню.