Сустрэча з Уладзімірам Арловым „Вацлаў Гавел супраць Пятра І”



Гістарычны клуб „Beer&History” ладзіць у Беластоку чарговую сустрэчу з удзелам вядомага беларускага пісьменніка.

У цэнтры ўвагі будзе перавыдадзеная ў Польшчы кніга „Пакуль ляціць страла”.

На якой мове спрачаліся Вітаўт з Ягайлам?
– Колькі беларускіх і колькі літоўскіх палкоў біліся пад Грунвальдам?
– Якую чарку продкі называлі „богагнявіцельнай”?
– Ці праўда, што слова „спадар” прыдумалі нацыяналісты?
– З якіх часоў у Беларусі лавілі плагіятараў?

Уваход вольны!

Дата: 11 студзеня
Час: 19.00
Месца: паб Beer4U, ul. Legionowa 14/16 lok.2. Białystok